Шыфр
613Г000230_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XIX ст.
Апісанне
Будынак былой лядоўні з’яўляецца адным з элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці Лагойскага раёна - “Фрагменты былой сядзібы графаў Тышкевічаў”.
Палацавы комплекс належыў вядомым археолагам і гісторыкам краю графам Канстанціну і Яўстафію Тышкевічам, пры якіх маёнтак стаў культурным асяродкам краю. Адпаведна інвентару 1844 г., сядзіба ўключала наступныя пабудовы: паварню, лядоўню, хлеў, стайню, пуню, пральню, пабудову для сушкі адзення, жылы дом, лазню, дом садоўніка, летнюю пабудову, карчму, палатняны завод, вадзяны млын і дом на Плешчаніцкай вуліцы.
Да нашага часу комплекс былой сядзібы захаваўся часткова: руіны палаца, некалькі гаспадарчых пабудоў (у тым ліку і будынак былой лядоўні), парк, тэрыторыя касцёла.
Будынак былой лядоўні мураваны, прамавугольны ў плане, аднапавярховы з мансардным паверхам і падвалам. Глыбокі падвал будынка з буту служыў лядоўняй, першы паверх - складам прадуктаў, верхні - вяндлінаў. З парадным дваром лядоўню спалучала доўгая ліпавая алея, якая добра захавалася.
На сённяшні дзень будынак былой лядоўні захаваўся ў змененым выглядзе. Першапачатковы выгляд будынка скажоны пазнейшымі перабудовамі.