зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты былой сядзібы Тышкевічаў: рэшткі палаца

Фрагменты былой сядзібы Тышкевічаў: рэшткі палаца

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000230_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

XIX ст.

Апісанне

У 1816 г. графам Піей Тышкевічам у лукавіне правага берага Гайны былі закладзены вялікі парк з  палацам у стылі позняга класіцызму з комплексам гаспадарчых пабудоў. 

Адпаведна інвентару 1844 г. сядзіба ўключала наступныя пабудовы: паварню, лядоўню, хлеў, стайню,  пуню, пральню, пабудову для сушкі адзення, жылы дом, лазню, дом садоўніка, летнюю пабудову, карчму, палатняны завод, вадзяны млын і дом на Плешчаніцкай вуліцы.

Пасля смерці Пія Тышкевіча палацавы комплекс належыў яго сынам - вядомым археолагам і гісторыкам краю графам Канстанціну і Яўстафію Тышкевічам. Пры іх маёнтак стаў культурным  асяродкам краю. 

Канстанцін Тышкевіч (1806-1868 гг.), вядомы гісторык, краязнаўца, адзін з пачынальнікаў беларускай археалогіі, разам з бацькам і братам Яўстафіем (1814-1873) на аснове прыватных калекцый у 1842 г. стварыў у палацы музей старажытнасцей, дзе захоўваліся каштоўныя мастацкія творы, нумізматычныя калекцыі, старажытныя рукапісы і карты. Пазней Яўстафій Тышкевіч перавёз экспазіцыю лагойскага  музея ў Вільню, дзе пачаў працаваць першы публічны музей на Беларусі. 

У 1920 г. палацавы комплекс у Лагойску быў нацыяналізаваны. У канцы Вялікай Айчыннай вайны сам палац быў узарваны. Ацалелі парк і некалькі гаспадарчых пабудоў. Сёння будынак былой стайні  прыстасаваны пад жыллё. Пад жыллё прыстасаваны і будынак былой палатнянай фабрыкі. У будынку  былой лядоўні месціцца Комплексная спартыўная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву. Будынак былой вартоўні выкарыстоўваецца як гаспадарчая пабудова. 

Сядзібны парк - апошні аўтэнтычны элемент гісторыка-культурнага комплекса - з’яўляецца гарадскім  паркам адпачынку. На яго тэрыторыі знаходзяцца стадыён і танцавальная  пляцоўка.

Старонка