Шыфр
613Г000230_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XIX ст.
Апісанне
Сучасны касцёл Святога Казіміра, пабудаваны ў 1998 г. на месцы старога, пабудаванага ў 1604 г. Аляксандарам Тышкевічам. У 1654 г., падчас вайны ВКЛ з Масковіяй, касцёл быў спалены, але неўзабаве нанава адбудаваны. У 1708 г. святыню знішчылі шведы. Праз 70 гадоў пасля разбурэння за яго аднаўленне ўзяўся Антоній Тышкевіч. Скончыў будаўніцтва ў 1791 г. яго сын Вінцэнт. У 1806 г. Пій Тышкевіч ўпрыгожыў франтон храма гадзіннікам, узятым з мясцовай ратушы.
Касцёл быў адным з самых старых магільных склепаў (крыптаў) на Беларусі, праіснаваў да сярэдзіны XX ст. У 1950 г. касцёл быў зачынены і неўзабаве цалкам разбураны. Знішчана была і крыпта, у якой ляжалі прадстаўнікі роду Тышкевічаў.
У 1991 г. зямельны надзел, на якім некалі стаяў касцёл, быў перададзены вернікам. Па праекце архітэктара М. Калечыца ў 1990-ых гадах пачалося будаўніцтва новага храма. У яго памурак была яго закладзена гранітная пліта старога касцёла з надпісам: 6 снежня 1796 г. Менавіта ў гэты дзень касцёл быў асвечаны ў XVIII ст. У двары касцёла ўсталяваны помнік Канстанціну Тышкевічу, з шэрага граніту. Помнік захаваўся часткова, на ім няма эпітафіі, толькі прозвішча і гады жыцця.