Шыфр
112Г000562_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, в. Заполле
Апісанне
У 1920 годзе Плятэр пабудаваў у вёсцы загарадную сядзібу. Вонкавы выгляд спалучае рысы барока і неакласіцызму. Загарадны маёнтак быў пабудаваны на тэрыторыі пейзажнага парка.У час Вялікай Айчыннай вайны будынак быў аддадзены пад жыллё афіцэрам Вермахта. Пасля заканчэння ваенных дзеянняў сядзібу адрэстаўравалі, сёння гэта жылы дом.Захаваліся калоны і ўваходны ансамбль, агульная канфігурацыя будынка. Дайшоў да нашых дзён і парк - дзве перпендыкулярныя алеі атачаюць будынак былой сядзібы. Фонавае дрэва - ліпа, таксама на тэрыторыі растуць каштаны, бярозы, клёны, векавыя дубы і вяз.