зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу

Шыфр

112Г000196

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

XIX ст.

Стыль

пейзажна-рэгулярны

Апісанне

Парк у Закозелі раней займаў тэрыторыю ў некалькі дзесяткаў гектараў. Большая частка парка знаходзілася з правага боку цэнтральнай алеі; шырокая алея са старых ліп вяла да палаца, пераходзячы ў  прыгожы газон перад галоўным фасадам, а потым як бы працягвалася з тыльнага боку будынка, таксама пачынаючы ад маляўнічых кветкавых газона, утвараючы ідэальную прамую лінію, якая перарывалася толькі сядзібным домам.

Тая частка парку, дзе размяшчалася капліца, і раней і цяпер - найбольш прыгожая: гэта тэрыторыя каля 7 га была засаджана рознымі пародамі дрэў, кустоў, упрыгожана сажалкамі і каналамі незвычайных абрысаў. Сярод парка размяшчаўся і будынак вінакурні.

Заказельскі парк меў пейзажны характар: у фарміраванні яго аблічча вялікае значэнне маюць водныя элементы - натуральнага і штучнага паходжання. Сярод дрэў парка - ліпы, клены, каштаны, італьянскія таполі, бярозы, акацыі; для кантрасту і дэкаратыўнасці ў парку растуць хвойныя дрэвы.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Вінакурня, фрагменты парку
Вінакурня, фрагменты парку
капліца-пахавальня
капліца-пахавальня