зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

гаспадарчыя пабудовы (карпусы І і К)

Апісанне

Адна- і двухпавярховыя гаспадарчыя карпусы пабудаваны да 1780 г., да прыезду ў Полацк Кацярыны II. Яны размяшчаліся па паўночнай і заходняй мяжы пляца калегіума і складаліся з некалькіх блокаў, падзеленых капітальнымі сценамі. У іх знаходзіліся вытворчыя майстэрні, склады, свірны, стайні, вазоўня, бровар, саладоўня і інш. Усе памяшканні былі перакрыты скляпеннямі. Паводле інвентара 1807 г., паўднёвая частка корпуса I з'яўлялася двухпавярховым свірнам, затым была лесвіца на другі паверх, за ёй на першым паверсе быў пакой кучараў, на другім памяшканне для наглядчыка. Далей на першым і другім паверхах знаходзіліся склады. Наступны будынак К з 'яўляўся аднапавярховай стайняй для 24 кляштарных коней. Корпус К — аднапавярховая стайня, перакрытая скляпеннямі. Усходні і заходні фасада чляніліся высокімі вокнамі. Унутры стайня была падзелена на 2 памяшканні, кожнае з якіх мелаў цэнтры вароты. Памяшканне на 12 коней, якое непасрэдна прымыкала да свірна (корпуса I), унутры падзялялася 5-ю парамі слупоў. Стойлы для коней размяшчаліся па баках, пасярэдзіне быў шырокі праход.