Шыфр
712Г000197_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
ІНТЭРНАТ № 2 (пр. Незалежнасці, 67) Чатырохпавярховы з падвалам П-падобны ў плане будынак сіметрычнай аб'ёмна прасторавай кампазіцыі. Накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Пластыка галоўнага фасада выразная. Цокаль абліцаваны гранітам. Фасадная сцяна апрацавана рустам, на першым паверсе больш буйным. Плоскасць першага паверха аддзелена цягай. Цэнтральная частка фасада на ўзроўні 2-4-га паверхаў раскрапавана пілястрамі, завершана трохвугольным франтонам з круглай люкарнай у абрамленні з ляпным дэкорам. На першым паверсе прамавугольныя аконныя / дзвярны праёмы аформлены прафіляванымі ліштвамі з замковым каменем, упрыгожаным лісцем аканта і падаконнымі філёнгамі. Трэці паверх акцэптаваны балконамі на буйных кансолях з балюстрадным парапетам. Праёмы балконных дзвярэй дэкарыраваны ліштвамі з трохвугольнымі сондрыкамі. На 4-м паверсе аконныя праёмы падкрэслены карнізнымі паяскамі. У цэнтры фасада размешчаны балкон, вылучаны скругленым сандрыкам на дэкаратыўных кранштэйнах. Завершаны фасад ляпным фрызам (гірлянды з вянкамі) і карнізам. Бакавы фасад з боку курданёра мае подобнае архітэктурнае рашэнне (руст, ліштвы на першым паверсе, ляпны фрыз). На трэцім паверсе ліштвы аконных праёмаў з трохвугольнымі сандрыкамі і падаконнымі паўбалясінамі імітуюць балконы на галоўным фасадзе. Бакавы фасад правага крыла вырашаны спрошчана, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, часткова ў простых ліштвах. Завершаны фасад ляпным фрызам і карнізам. Дваровыя фасады рытмічна члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Да цэнтральнаго аб'ёма зроблена невялікая сучасная прыбудова.