Шыфр
212Г000964
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1769 г.
Стыль
Барока
Бернардзінскі кляштар у Полацку заснаваны ў 1498 г. Аляксандрам Ягелончыкам. Першы кляштар быў драўляны, пабудаваны ў 1502 г. Мураваныя будынкі касцёла і кляштара пабудаваны ў 1769 г.
Комплекс уключаў таксама гаспадарчыя пабудовы (кузню, стайню, свіран, пякарню, піваварню і інш.) і пладовы сад з агародам. Быў абнесены з боку вуліцы мураванай агароджай, з боку Дзвіны частаколам на высокай мураванай падпорнай сцяне. Уваходная брама ў кляштар знаходзілася з усходняга боку.
Двухпавярховы кляштар, у якім налічвалася 30 жылых і 8 нежылых памяшканняў, прымыкаў да касцёла св. Ганны з заходняга боку і злучаўся з ім вузкім пераходам. Мураваны будынак кляштара ў плане выцягнуты прамавугольнік, з захаду завершаны перпендыкулярна размешчаным крылом, дзе на першым паверсе знаходзілася трапезная. Архітэктура жылога будынка вызначаецца прастатой, мае сціплы дэкор. Унутраная планіроўка корпуса галерэйная з аднабаковым размяшчэннем келляў, перакрыццё памяшканняў скляпеністае.
Пазнейшыя рамонты і пераробкі (замуроўка аконных праёмаў\ прабіццё дадатковых дзвярных праёмаў) у пэўнай ступені сказілі першапачатковы выгляд будынка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён