Клуб (выставачны павільён)

Шыфр

712Г000197_12

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1947 г.

Апісанне

Клуб (выставачны павільён) БНТУ (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 65)

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны і тыльны фасады завершаны ступеньчатымі шчытамі. У цэнтры галоўнага фасада размешчаны дзвярны праём, аформлены зверху і па баках арачнымі аконнымі праёмамі ў абрамленнях. Тыльны фасад члянёны двума арачнымі аконнымі праёмамі, два праёмы замураваны. На бакавых фасадах цокаль аддзелены цягай. Фасадная сцяна прарэзана высокімі арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных абрамленнях. У цэнтры паўднёва-ўсходняга фасада існаваўшы дзвярны праём замураваны, у цэнтры паўночна-заходняга фасада размешчаны прамавугольны шырокі праём з варотамі. Завершаны фасады шырокім прафіляваным карнізам.