Шыфр
213Г000831_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1924 г.
Будынак, у якім знаходзіцца асноўная частка эскпазіцыі музея, пабудаваны непасрэдна І.П. Сікорам у 1924 г.
Сцены хаты паклеены шпалерамі, падлога пафарбавана у карычневы колер. Столь з абразных дошак, не фарбаваная. Жылыя пакоі маюць такі ж выгляд, якімі яны былі пры жыцці Івана Паўлавіча Сікоры (апроч новых шпалераў на сценах). Тут захаваліся мэбля і частка бібліятэкі садавода.
Шматлікія экспанаты музея расказваюць пра насычанае і цікавае жыццё Івана Паўлавіча, пра тое, як ён, просты хлопец са шматдзетнай сялянскай сям’і, толькі дзякуючы сумленнай працы праславіў сваё імя і бацькоўскі край.
У правай частцы дома размяшчаюцца памяшканні для гаспадарчага начыння і захоўвання ўраджаю.
На тэрыторыі музея знаходзіцца сад.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён