зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс археалагічных помнікаў: селішча

Апісанне

Селішча каля в. Баравая - гэта археалагічны помнік матэрыяльнай культуры, пакінуты насельніцтвам жалезнага веку і ранняга сярэднявечча.

Урочышча Востраў, на якім знаходзіцца помнік, уяўляе сабой граду дзюнных узвышшаў, плошчай больш за 5 га, падзеленых забалочанай поймай. На дзюне находкі канцэнтруюцца на дарозе, вядучай з луга на дзюну, у паўночны-заходняй частцы ўрочышча Востраў. На момант агляду помніка А.В. Вараненкам у 2019 і 2021 гг. дзюны добра задзернаваныя, параслі хмызняком і дрэвамі.

Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння першабытнай гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі селішчаў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці насельніцтва ў жалезным веку і раннім сярэдневеччы, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення плямёнаў жалезнага впку і ранняга сярэднявечча.