зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў 1-й гарадской клінічнай бальніцы: будынак Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера

Шыфр

713Г000196_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1929 - 1931 гг.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Будынак Мінскага гарадскога анкалагічнага дыспансера быў пабудаваны ў складзе 1-га клінічнага гарадка як скурна-венералагічны корпус. Аўтарам проекта клінічнага гарадка з'яўляўся архітэктар Г. Лаўроў.

У 1934 г. планавалася над часткай скурна-венералагічнага корпуса надбудаваць трэці паверх. У якім годзе быў надбудаваны паверх у дакументах не выяўлена, але ажыццёўлена надбудова ў даваенны перыяд. Галоўны фасад надбудовы быў прарэзаны трыма шырокімі аконнымі праёмамі, бакавы фасад быў глухі. Выцягнутае крыло заставалася двухпавярховым, прыбудовы ў паўднёвым тарцы - аднапавярховымі.

У гады Вялікай Айчыннай войны з усіх пабудоў 1-й клінічнай бальніцы найбольш пацярпеў 4-ы корпус. Адразу ж пасля вызвалення Мінска ў ліпені 1944 г. на тэрыторыі клінічнага гарадка пачаліся аднаўленчыя работы.