Шыфр
712Г000194
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1934 - 1937
Стыль
постканструктывізм
Апісанне
Комплекс будынкаў з'яўляецца кампазіцыйнай дамінантай на пл. Я. Коласа ў месцы злучэння яе з пр. Незалежнасці і вул. Я. Коласа. Складаецца з 3 аб'ёмаў: цэнтральнага П-падобнага ў плане будынка, да бакавых крылаў якога прыбудаваны корпус па пр. Незалежнасці і корпус па вул. Я. Коласа. Галоўны фасад цэнтральнага корпуса вырашаны ў выглядзе крывалінейнага ў плане буйнамаштабнага порціка, утворанага шасцю пілонамі квадратнага сячэння на вышыні чатырох паверхаў і двухпавярховага атыка над ім. Пілоны апрацаваны рустам. Ім адпавядаюць лапаткі, якія раўнамерна чляняць сцяну галоўнага фасада. Цэнтральную частку будынка вянчае ступенчаты атыкавы паверх, які завяршае галоўны фасад. Фасады бакавых крылаў рытмічна падзелены магутнымі паўкалонамі, аб'яднанымі фрызам і агульнай асновай, рытмам высокіх прамавугольных акон. Галоўны фасад члянёны квадратнымі аконнымі праёмамі. Дваровыя фасады не маюць архітэктурнага дэкору.