зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былога базыльянскага манастыра: будынак былога народнага вучылішча

Шыфр

212Г000062_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1803 г.

Стыль

Позні класіцызм

Апісанне

Будынак №7 размешчаны на скрыжаванні сучасных вуліц Крылова і Політэхнічная. Пабудаваны ў 1803 г. з цэглы як народнае вучылішча. Будынак двухпавярховы, мураваны, Г-падобны ў плане. Вуглавая частка закруглена. 

У 1808-1876 гг. тут размяшчалася мужчынская гімназія. Сярод яе вучняў у розныя гады былі дзекабрыст І.І. Гарбачэўскі, беларускі гісторык і краязнаўца А.П. Сапуноў, беларускі і польскі паэт, фалькларыст А.Ф. Рыпінскі і інш. Пасля вызвалення Віцебска ад французаў у 1812-1813 гг. на другім паверсе гімназіі размяшчаўся ваенны шпіталь, у якім некаторы час ляжаў бацька вядомага рускага паэта М.Ю. Лермантава - Юрый Пятровіч Лермантаў. У першыя гады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гэтым будынку знаходзіўся Пралетарскі ўніверсітэт. Нямецка-фашысцкія захопнікі ў час акупацыі Віцебска прыстасавалі падвалы будынка пад турму. Тут пакутвалі сотні савецкіх патрыётаў, былі закатаваны В.З. Харужая, удзельнікі партыйнага падполля Л.Д. Бярозкіна, Е.Я. Валчок, З.Ц. Васільева і інш. У пасляваеены перыяд будынак перадалі заводу заточных станкоў пад сталовую, у 1959 г. у падвальных памяшканнях быў адкрыты філіял краязнаўчага музея. З 2011 г. тут знаходзіцца храм св. Мяфодзія і Кірыла.