зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былога базыльянскага манастыра: былы манастырскі корпус

Шыфр

212Г000062_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1743 - 1785 гг.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Былы манастырскі корпус па вул. Політэхнічная, 2 уваходзіць у склад забудовы комплекса былога базыльянскага манастыра. Галоўны фасад выходзіць на набярэжную р. Заходняя Дзвіна. 3 боку двара да галоўнага будынку перпендыкулярна далучаецца двухпавярховае крыло. Пабудаваны ў 1743 - 1785 гг. з цэглы як манастырскі корпус, дзе былі манаскія келлі і школа для дзяцей шляхты. У 1822 г. пасля імператарскай забароны дзейнасці езуітаў будынак перададзены базыльянам. У будынку кляштара ў 1799-1849 гг. размяшчаліся губернскае праўленне, казённая палата і клір успенскага сабора, у 1835 г. - школа, 1856-1917 гг. - Духоўная семінарыя. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку знаходзіўся Механіка-будаўнічы тэхнікум (1920-1933 гг.) і “Механіка-энергетычны палітэхнікум” (1933-1941 гг.). Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут працаваў з 1945 г. “Станкаінструментальны тэхнікум”, які ў 2000-х г. перайменаваны ў “Станкаінструментальны каледж”. З 2017 г. тут месціцца Гімназія №1.

У будынку тэхнікума ў 1928-1931 гг. вучыўся знакаміты кампазітар-песеннік Марк Фрадкін (1914-1990 гг.), у сувязі з чым у 2014 г. тут усталявана мемарыяльная дошка.