зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былога базыльянскага манастыра: Успенскі сабор

Шыфр

212Г000062_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1743 - 1777 гг.

Стыль

Позняе барока з элементамі класіцызму

Апісанне

Будынак №9, сучасны Успенскі сабор, размешчаны па вул. Крылова і ўваходзіць у склад комплекса былога базыльянскага манастыра. Пабудаваны ў 1743 - 1777 гг. з цэглы як уніяцкі касцёл (пяцінефная базіліка). Аўтарам праекта быў італьянскі дойлід Іосіф Фантана. З 1799 г. - праваслаўны сабор. Пасля ўсталявання Савецкай улады сабор аб'яўлены дзяржаўнай уласнасцю і ў 1936 годзе ўзарваны і разбураны да заснавання. У 1949 г. на месцы сабора пабудаваны цэх завода заточных станкоў, у 80-я гады закінуты. 

Сабор адноўлены ў пачатку ХХІ стагоддзя (2000 — 2011 гг.) па ініцыятыве праваслаўнай царквы. Ён адраджаўся намаганнямі Царквы і Дзяржавы. 4 мая 2003 г. на месцы храма, які будаваўся, адбылася першая пасля 1936 г. Боская Літургія. 4 сакавіка 2011 г. на паўночную вежу сабора ўсталяваны камплект з 11 званоў, сярод якіх самы вялікі звон (5,2 тоны) у Беларусі.