Шыфр
412Г000505_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1690 г.
Стыль
Барока, ракако, класіцызм
Апісанне
Касцёл – помнік архітэктуры барока, ракако і класіцызму. 1-нефавая базіліка, у кампазіцыі якой дамінуе 3-ярусная квадратная ў сячэнні вежа-званіца, вылучаная ў самастойны масіўны аб’ём. Інтэр’ер (5 стукавых алтароў, амбон, спавядальня) выкананы ў 1751-1764 гг. Дэкаратарам Іаганам Гедэлем і яго памочнікам Антоніем паводле малюнкаў І.К.Глаўбіца. Вянчае алтар ляпны картуш “Глорыя”. Па баках алтара размешчаны сядзячыя фігуры святых з атрыбутамі, анёлаў, вазы. Меншыя па маштабе 4 бакавых алтары (“Укрыжаванне Хрыста”, “Св. Францыска”), “Св. Юзэфа”, “Абраза Найсвяцейшай Дзевы Марыі”) нібы ўмураваны ў прасценкі і маюць аналагічную з галоўным алтаром кампазіцыю.