зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой сядзібы: фрагменты парку

Шыфр

112Г000480_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, в. Нача, с/с Нацкі

Датаванне

1810-1815 гг.

Стыль

Класіцызм з рысамі рамантызму

Апісанне

Ансамбль у в. Нача - унікальны помнік палацава-паркавага мастацтва. Палац, які існаваў да 1905 г. у нязменным выглядзе, быў узведзены ў 1810-1815 гг. Міхаілам Чарноцкім, сынам Ксаверыя. У 1905-1910 гг. паводле праекта архітэктара А. Крыжаноўскага быў значна перабудаваны і пашыраны. Ансамбль сядзібы мае рэгулярную планіроўку з мураваным палацам у цэнтры. За палацам разбіты пейзажны парк, злучаны з садам і з захаду абмежаваны вадаёмам. Адасоблена з усходняга боку стаяць гаспадарчыя пабудовы.

Да сядзібы вядзе таполевая алея. Пейзажны парк размешчаны за домам і змешчаны ад цэнтральнай восі ў заходні бок, бліжэй да ракі. Тры дарожкі ўтвараюць прагулачны маршрут у выглядзе літары П. Парк пабудаваны па прынцыпу чаргавання невялікіх палян і дрэвавых груп. Цяпер вельмі заросшы. Аснову паркавых пасадак складаюць ліпа, ясень, клён, дуб. З паўночна-ўсходняга боку да парку прымыкае сад.