зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой сядзібы: гаспадарчыя пабудовы

Шыфр

112Г000480_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, в. Нача, с/с Нацкі

Датаванне

1810-1815 гг.

Стыль

Класіцызм з рысамі рамантызму

Апісанне

Ансамбль у в. Нача - унікальны помнік палацава-паркавага мастацтва. Палац, які існаваў да 1905 г. у нязменным выглядзе, быў узведзены ў 1810-1815 гг. Міхаілам Чарноцкім, сынам Ксаверыя. У 1905-1910 гг. паводле праекта архітэктара А. Крыжаноўскага быў значна перабудаваны і пашыраны.

Ансамбль сядзібы мае рэгулярную планіроўку з мураваным палацам у цэнтры. За палацам разбіты пейзажны парк, злучаны з садам і з захаду абмежаваны вадаёмам. Адасоблена з усходняга боку стаяць гаспадарчыя пабудовы. Першы будынак мураваны прамавугольны ў плане накрыты двухсхільным дахам. Яго фасады рытмічна члянёны лапаткамі. На тарцовым паўднёвым фасадзе шырокі дзвярны і аконныя праёмы. Дэкор адсутнічае. Да паўночнага тарцовага фасада прыбудаваны пазнейшы будынак. У адну лінію з ім стаіць другая гаспадарчая пабудова. Яна складаецца з цагляных слупоў і драўляных сцен. Накрыта двухсхільным дахам, франтоны драўляныя.