Шыфр
112Г000480_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, в. Нача, с/с Нацкі
Датаванне
1810-1815 гг.
Стыль
Класіцызм з рысамі рамантызму
Апісанне
Ансамбль у в. Нача - унікальны помнік палацава-паркавага мастацтва. Палац, які існаваў да 1905 г. у нязменным выглядзе, быў узведзены ў 1810-1815 гг. Міхаілам Чарноцкім, сынам Ксаверыя. У 1905-1910 гг. паводле праекта архітэктара А. Крыжаноўскага быў значна перабудаваны і пашыраны. Спачатку палац выглядаў наступным чынам: будынак у плане меў прамавугольную форму, з высокімі вокнамі, быў накрыты гладкім чатырохсхільным дахам. З боку галоўнага пад'езда існаваў порцік на шасці мураваных калонах. Порцік быў вышэйшы за асноўную пабудову. Перабудова палаца і двара па новым праекце заключалася ў падвышэнні бакавых крылаў да вышыні цэнтральнай часткі будынка, замена даху на гладкі двухсхільны. Такім чынам, былі падвышаны нізкія пакоі, вокны якіх атрымалі добрую мастацкую аздобу. Акрамя таго, былі дабудаваны вялікія тэрасы, гаспадарчыя і службовыя памяшканні. Франтоны засталіся з круглымі вокнамі (люкарнамі), астатнія вокны палаца атрымалі прамавугольную форму. Будынак налічваў 10 пакояў. Унутраны паркавы фасад палаца захаваў ранейшы від.
Ансамбль сядзібы мае рэгулярную планіроўку з мураваным палацам у цэнтры. За палацам разбіты пейзажны парк, злучаны з садам і з захаду абмежаваны вадаёмам. Адасоблена з усходняга боку стаяць гаспадарчыя пабудовы.