зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой сядзібы: парк

Шыфр

312Г000489_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, аграгарадок Пярэдзелка

Датаванне

першая палова ХІХ ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Комплекс былой сядзібы  пабудаваны ў пачатку ХІХ ст. у в. Суткоў на правым беразе р. Днепр. Разам з сядзібным домам і флігелем у комплекс былой сядзібы ўваходзіць пейзажны парк агульнай плошчай каля 6 га. Парк добра ўзгоднены з асаблівасцямі тэрыторыі і з'яўляецца прыкладам удалага выкарыстання навакольнага ландшафту. У ансамблі адлюстраваны простыя і выразныя формы эпохі класіцызму. Парадная частка парку мае сіметрычна-восевую пабудову, што было характэрна для пейзажных паркаў. Па падоўжанай планіровачнай восі праходзіць доўгая (больш за 1 км.) і вельмі шырокая (да 15 м.) уязная ліпавая алея. Яна пракладзена сярод вялікага пладовага саду і за кошт сваёй рэдкастойнасці (дрэвы пасаджаны праз 10 м.) спрыяе агляду навакольнай тэрыторыі. Уязная алея выводзіць на вялікі парадны партэр. Паркавая тэрыторыя за палацам абмежавана грэбнем тэрасы і глыбокім ровам з паўночнага боку. у яго фарміраванні выкарыстоўваліся экзатычныя дрэвы. З паўночнага боку за парадным дваром уздоўж тэрасы размешчаны пейзажны парк, абмежаваны з захаду садам і ліпавай алеяй.  Да парку прымыкаюць сады, раздзеленыя сеткай грабавых і ліпавых алей, якія разам з паркам і палацам утваралі раней адзіны ансамбль на тэрасе Дняпра. Зараз насаджэнні прынялі выгляд лесапарку з перавагай граба высокай шчыльнасці. У часы Вялікай Айчыннай вайны ў памяшканнях сядзібы знаходзіўся ваенны шпіталь, часам - савецкі, часам - нямецкі, у залежнасці ад таго, якая ўлада была ў вёсцы. Гэта з'яўляецца прычынай наяўнасці на тэрыторыі парка пахаванняў нямецкіх і савецкіх салдат.