Шыфр
212Г000834_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1782-1828 гг.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Адной з асаблівасцяў комплекса з'яўляецца старадаўні парк (заснаваны ў канцы XVIIIст.), які займаў раней дзве тэрасы з невялікім схілам у бок ракі. Тэрыторыя парка ўключае ахоўную абсадку парка, якая захавалася з заходняга боку (дзве аднарадныя паласы, з ліпы і бяроз) падзеленыя неглыбокім ровам, паглыбленні, якія засталіся ад квадратных сажалак, валы абапал сажалак (былыя маршруты для шпацыру), пасадка ясеня ўздоўж ракі. Аздабляюць парк адзіночныя пасадкі ліпы, ясеня, вяза, клёна.