зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом з флігелямі

Шыфр

312Г000489_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, аграгарадок Пярэдзелка, вул. Цэнтральная, д. 28

Датаванне

першая палова ХІХ ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Комплекс былой сядзібы  пабудаваны ў пачатку ХІХ ст. у в. Суткоў на правм беразе р. Днепр. Цэнтральным аб'ектам архітэктурнай кампазіцыі з'яўляецца сядзібны дом. Будынак сядзібы складанай у плане формы, сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Цэнтральны двухпавярховы прамавугольны корпус сядзібы выцягнуты з поўначы на поўдзень. У архітэктурным дэкоры будынка выкарыстаны ліштвы, сандрыкі, руст, філёнгі. Планіроўка дома калідорная. У цэнтры - вялікі вестыбюль. Поўнасцю планіроўка не захавалася, паколькі будынак быў перабудаваны пад школу. Цэнтральная частка будынка закрытымі  Г-падобнымі галерэямі злучана з невялікімі, высунутымі наперад, сіметрычна размешчанымі флігелямі. Аднапавярховыя прамавугольныя флігелі ўтвараюць паўзамкненую прастору параднага двара. Пры апошняй уладальніцы маёнтка, Кацярыне Бараноўскай, у флігелях жыла прыслуга. З 1924 г., калі ў будынку маёнтка размясцілася школа, у флігелях знаходзіліся службовыя памяшканні, памяшканні для вучэбных заняткаў, музейны пакой. Унутраная планіроўка флігеляў не захавалася. У 2005 г. прайшла буйная рэстаўрацыя будынка.