Шыфр
512Г000433_15
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Горацкі раён, г. Горкі
Датаванне
1840 - 1847 гг.
Апісанне
Батанічны сад падзелены на ўчасткі: цэнтральны партэр, дэкаратыўныя экспазіцыі, ружоўнік, піанарый і калекцыйныя ўчасткі, участак лекавых раслін, сад прыбярэжных раслін, экалагічная сцежка, якая складжаецца з вечназялёных раслін, экспазіцыі адналеткаў і шматгадовых раслін. Калекцыя батанічнага сада і дэндрарыя налічвае 3335 таксонаў: 840 радоў, 147 відаў. Ён уваходзіць у Савет батанічных садоў Расіі, Беларусі і Казахстана.
У батанічным садзе існуе 5 аддзелаў: аддзел трапічных і субтрапічных раслін, аддзел травяністых раслін, аддзел інтрадукцыі дрэва-хмызняковых раслін, аддзел кветкаводства, аддзел садова-паркавага будаўніцтва.
На тэрыторыі батанічнага саду растуць грыбы (47 відаў), гняздуюцца птушкі (56 відаў).