зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс сельскагаспадарчай акадэміі: правы флігель

Шыфр

512Г000433_6

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, г. Горкі, бульвар Ленінскі, 6

Датаванне

1836 г. - 1840 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Частыя неўраджаі і значнае пагаршэнне эканамічнага стану вёскі ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. прымусілі ўрад Расійскай імперыі ў лістападзе 1833 г. прыняць рашэнне аб стварэнні земляробчай школы ў Горы-Горацкім казённым маёнтку, які найбольш падыходзіў па глебе, складу і стану наяўных будынкаў, колькасці фальваркаў. 24 красавіка 1836 г. сенат зацвердзіў Указ аб адкрыцці ў казённым маёнтку Горы-Горкі (больш за 55 тыс. дзесяцін зямельных і лясных угоддзяў) земляробчай школы. Са школьных будынкаў, якія адносяцца да першага этапу фарміравання земляробчай школы, да нашага часу захаваліся галоўны корпус, два бакавыя флігелі. 

9 красавіка 1919 г. у Горках быў адноўлены земляробчы інстытут, а ў 1925 г. арганізавана Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі.

Архітэктурны комплекс акадэміі ўключае рэканструяваныя пасля Вялікай Айчыннай вайны старыя будынкі (бібліятэка, корпус № 4, жылыя, прафесарска- выкладчыцкага саставу, таксатарскія і інш.) і пабудаваныя ў 1960 - 1980-я гг. новыя карпусы: галоўны вучэбны, жылыя, спартыўны, інтэрнаты, Палац культуры. Усе будынкі размешчаны ў маляўнічым пейзажным парку.

Трохпавярховы будынак, прамавугольны ў плане, з невялікім рызалітам на бакавым фасадзе, неатынкаваны, пафарбаваны. Фасады вырашаны стрымана, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, гарызантальна падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам.