Шыфр
110Г000004_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст
Датаванне
1968 - 1971 гг.
Апісанне
Увасабленнем вобразаў загінуўшых абаронцаў крэпасці і тых, якія засталіся ў жывых з'яўляецца Галоўны манумент - скульптурная выява галавы воіна на фоне сцяга.
На тыльным боку Галоўнага манумента рэльефныя кампазіцыі найбольш характэрных эпізодаў абароны: контратака, нарада ў адным з казематаў, жанчыны і дзеці, подзвіг артылерыстаў, апошняя граната, кулямётчыкі.
Велічная па сваіх памерах, скульптура складаецца з 200 частак.
Галоўны манумент з'яўляецца асноўным помнікам мемарыяла ў Цытадэлі. Каля падножжа манумента - руіны будынка Інжынернага ўпраўлення, пляцоўка Вечнага агню, мемарыяльная пляцоўка гарадоў-герояў. Арганічная сувязь скульптурнай кампазіцыі з руінамі крэпасці - адзін з найважнейшых бакоў ідэйна-мастацкай задумы манумента, якая мае ўнутраны глыбокі сэнс.
Манументальны помнік архітэктуры створаны ў гонар абаронцаў Брэсцкай крэпасці, праявіўшых мужнасць і гераізм у гады Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені-ліпені 1941 года.
Капітальны рамонт, кансервацыя, афарбоўка вонкавай паверхні праведзены ў 2004-2005 гг.