зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой": галоўны ўваход

Шыфр

110Г000004_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст

Датаванне

1968 - 1971 гг.

Апісанне

Мемарыяльны комплекс ствараўся па праекце творчага калектыву на чале з Народным мастаком СССР, Лаўрэатам Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій, сапраўдным членам Акадэміі Навук СССР, скульптарам Кібальнікавым Аляксандрам Паўлавічам. Урачыста адкрыты 25 верасня 1971 г.

Галоўны ўваход сімвалізуе згуртаванасць народа ў барацьбе з фашызмам. Пяціканцовая зорка ўвасабляе патрыятызм, гонар і доблесць абаронцаў крэпасці.

З боку фасада на сцяне каземата на дошцы з чыгуну бронзавымі літарамі адліты тэкст Указа Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні Брэсцкай крэпасці ганаровага звання “Крэпасць-герой”. Гукавое і светлавое афармленні ўзмацняюць эмацыйнае ўздзеянне на наведвальніка.

За Галоўным уваходам, злева, - мемарыяльны знак у выглядзе ліста адрыўнога каляндара за 5 ліпеня 1941 г., прысвечаны подзвігу артылерыстаў.

Тут жа, на каземаце, устаноўлена мемарыяльная дошка з тэкстам на русскай мове: “В годы // Великой Отечественной войны, // в период оккупации 1941-1944 гг., // на территории крепости // фашисты проводили // расстрелы // мирных жителей”.

Праз галоўны ўваход праходзяць наведвальнікі на тэрыторыю мемарыяла, у тым ліку - урадавыя дэлегацыі краін свету, знакамітыя палітычныя дзеячы, дзеячы мастацтва і культуры. У Дзень Перамогі, Дзень Памяці і смутку праз гэты ўваход наведвальнікі і ўдзельнікі мерапрыемстваў праходзяць на мітынг-рэквіемы.