зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой": пад’езды i плошчы

Шыфр

110Г000004_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст

Датаванне

1968 - 1971 гг.

Апісанне

Прасторная перадуваходная плошча і шырокая (14 м) пешаходная алея, змошчаная бетоннымі плітамі (1968-1971), якія заменены на шматкаляровую плітку сухога прэсавання (2004), вядзе да Галоўнага ўвахода. З правага і з левага боку да яе, аддзеленыя паласой газона, праходзяць больш вузкія дарожкі чырвонага колеру. Па гэтых алеях ідуць у крэпасць і вяртаюцца з яе шматлікія наведвальнікі. 

Яшчэ адна алея ідзе ўздоўж ракі Мухавец да яе развілкі і далей уздоўж правага рукава ракі па Кобрынскім умацаванні да маста каля музея.

Ад Галоўнага ўвахода на Кобрынскім умацаванні шырокая алея, абсаджаная кветкамі, вядзе ў Цытадэль. З правага боку ўнізе зроблена вузкая дарожка, якая ідзе да маста праз правы рукаў ракі Мухавец.

Уздоўж абаронных казарм Цытадэлі са знешніх і ўнутраных бакоў таксама зроблены алеі для пешаходаў. Першая - ад скульптурнай кампазіцыі “Смага” ўздоўж левага рукава ракі Мухавец да Цярэспальскай брамы. Другая - ад маста праз правы рукаў ракі Мухавец каля руін Белага палаца ўздоўж Музея абароны Брэсцкай крэпасці да перакрыжавання дарог. 

Вакол праваслаўнага храма ў імя Св. Мікалая - плошча, змошчаная дробнаштучнай шматкаляровай пліткай сухога прасавання шэрага і чырвонага колеру. 

Мемарыяльны комплекс ствараўся па праекце творчага калектыву на чале з Народным мастаком СССР, Лаўрэатам Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій, сапраўдным членам Акадэміі Навук СССР, скульптарам Кібальнікавым Аляксандрам Паўлавічам. Урачыста адкрыты 25 верасня 1971 г.

Пад'езды і плошчы зроблены ў 1968-1971 гг. у мэтах выкарыстання іх наведвальнікамі і арганізацыі экскурсійных маршрутаў. На перадуваходнай плошчы сустракаюць ганаровых гасцей і па шырокай алеі вядуць да Галоўнага ўвахода, праз яго яны трапляюць у мемарыял. Гэтым жа шляхам прыходзяць на мерапрыемствы ў крэпасць шматлікія наведвальнікі і ўдзельнікі.