зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой": плошча Цырыманiялаў

Шыфр

110Г000004_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст

Датаванне

1968 - 1971 гг.

Апісанне

Плошча Цырыманіялаў - галоўная плошча мемарыяла, размясцілася ва ўсходняй частцы Цытадэлі, займае 10000 м2 і можа змясціць 25000-30000 чалавек. За ўвесь час існавання на плошчы пабывала звыш 21 мільёна чалавек. Спачатку, 1970-1971 гг., яна была замошчана 1600 жалезабетоннымі квадратнымі плітамі, укладзенымі групамі па чатыры адзінкі, паміж імі - чырвоны клінкер.

Плошча была прызначана для правядзення мітынгаў у гонар Дня Перамогі, Дня Памяці і смутку, прыняцця воінскай прысягі, пасвячэння ў студэнты, навучэнцы, урокаў памяці і мужнасці, прыёму ў піянеры, міжнародных мітынгаў, прысвечаных барацьбе за мір і іншых мерапрыемстваў. На плошчы праводзяць экскурсіі. Усе мерапрыемствы накіраваны на патрыятычнае выхаванне моладзі.

У 2001 г. Баранавіцкае дарожна-прамысловае прадпрыемства правяло рэканструкцыю плошчы. Сёння яна замошчана шматкаляровай дробнаштучнай пліткай сухога прэсавання шэрага, чырвонага і зялёнага колераў. Каля падножжа манумента, побач з руінамі пылае полымя Вечнага агню. Яго факел у выглядзе невялікай квадратнай пліты з паглыбленай у её рэльефнай выявай пяцівугольнай зоркі, размешчаны ў цэнтры невялікай заглыбленай пляцоўкі (10 х 10 м), замошчанай чырвонымі гранітнымі плітамі (205 м2) і абрамленай па контуру паліраваным лабрадарытам. На пляцоўцы надпіс літымі бронзавымі літарамі на рускай мове: СТОЯЛИ НАСМЕРТЬ // СЛАВА ГЕРОЯМ. У 1999 г. - пакладзена габра - 35,6 м2.