зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой": тэрасы-трыбуны

Шыфр

110Г000004_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Брэст

Датаванне

1968 - 1971 гг.

Апісанне

Мемарыяльны комплекс ствараўся па праекце творчага калектыву на чале з Народным мастаком СССР, Лаўрэатам Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій, сапраўдным членам Акадэміі Навук СССР, скульптарам Кібальнікавым Аляксандрам Паўлавічам. Урачыста адкрыты 25 верасня 1971 г.

Тэрасы-трыбуны былі пабудаваны ў час будаўніцтва мемарыяла ў 1968-1971 гг. Асноўнае іх прызначэнне - прэзідыўм урачыстых мерапрыемстваў для ганаровых гасцей і ветэранаў. Гэтая функцыя засталася па сённяшні час. На гэтых трыбунах-тэрасах выступалі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, Першы Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Б. М. Ельцын, Прэзідэнт Украіны Л. Д. Кучма, Патрыярх Усяе Русі Алексій II, Метрапаліт Слуцкі Філарэт і іншыя знакамітыя людзі.