Шыфр
213Г000963
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Стралецкая, з паўднёвага боку тэрыторыі калегіума
Датаванне
1800 г. - 1820 г.
Апісанне
Падпорная сцяна з паўднёвага боку тэрыторыі былога езуіцкага калегіума была ўзведзена ў пачатку XIX ст. Гэта апошняе збудаванне езуітаў. Сцяна вымуравана з цэглы памерамі 25-26x12,5-13x6,5-7 см. Сістэма муроўкі — рад лажкоў, рад тычкоў, размешчаных адзін над другім. Таўшчыня швоў складае 1 - 1,5 см. Сцяна ўмацавана контрфорсамі, рытмічна размешчанымі на адлегласці 3,7-3,8 м.
Контрфорсы адрозніваюцца афармленнем ліцавой грані. Там, дзе сцяна закрыта пабудовамі па вул. Ніжне-Пакроўскай, муроўка ступеньчатая. На адкрытым участку ліцавая грань контрфорсаў скошаная і пакрытая дахоўкай. 3 заходняга боку сцяна выконвае функцыю агароджы, на астатнім адрэзку — падпорнай сцяны землянога схілу. На ёй пастаўлена сучасная агароджа тэрыторыі ўніверсітэта. Знізу ў сцяне маюцца арачныя адтуліны дрэнажнай сістэмы.