зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Палац

Шыфр

112Г000751

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1784 - 1790 гг.

Апісанне

Афіцыйнай датай пачатку пабудовы палаца лічыцца 7 верасня 1784 года, калі кароль польскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі заклаў пад будучыя сцены пліту з мемарыяльным надпісам на выкананыя папярэдне фундаменты. 

Праект будынка выкананы віленскім архітэктарам Каралём Шыльхаўзам для вядомага палітычнага i гаспадарчага дзеяча Рэчы Паспалітай Пінскага гарадскога суддзі Матэуша (Мацвея) Бутрымовіча. Пасля будаўніцтва ў палацы размясцілася курыя Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі пад кіраўніцтвам біскупа Букрабы. Акрамя гэтага ў ім размяшчаўся суд дыяцэзіі i кватэры рэктара i выкладчыкаў   Пінскай каталіцкай духоўнай семінарыі.   

У 1939 годзе будынак быў нацыяналізаваны i перададзены на баланс Гаркамгаса. У ім размясціўся дом піянераў. У час Вялікай Айчыннай вайны, пры адступленні нямецкіх войскаў, будынак быў моцна пашкоджаны.

У адноўленым пасля вайны палацы зноў размясціўся Дом піянераў з кінатэтрам. У далейшым палац быў пераіменаваны ў цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці навучэнцаў. У 2009 годзе будынак рэканструяваны пад Палац шлюбаў.