Шыфр
111Г000305_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XIX ст.
Стыль
неаготыка
Апісанне
Палац пабудаваны графам Вандалінам Пуслоўскім у Мерачоўшчыне ў 1838 г. Удала ўпісаны ў маляўнічы паркавы краявід. Варшаўскі архітэктар Францішак Яшчалд замяніў распаўсюджаны на той час палацава-паркавы класіцызм гатычнай старажытнасцю. Шэраг даследчыкаў падкрэсліваюць аналогію Косаўскага палаца з замкам Гогенцолернаў у Камянцы-Зембавецкім (Польская Сілезія). У стылі сярэдневяковай готыкі інтэр'еры палаца выканалі архітэктар Уладзіслаў Марконі і дэкаратар Аляксандр Жмурка.
Палац Пуслоўскіх ва ўр. Марачоўшчына складаецца з цэнтральнага двухпавярховага корпуса і двух бакавых крылаў, злучаных з ім вузкімі галерэямі, прарэзанымі высокімі спічастымі аркамі. Вуглы цэнтральнага корпуса фланкіраваны гранёнымі вежамі рознай вышыні, вуглы бакавых крылаў умацаваны вежападобнымі эскарпамі. Фасады рытмічна чляняцца спічастымі аркамі, аконнымі праёмамі, перспектыўнымі нішамі, гранёнымі вежамі. Унутраная планіроўка сіметрычная, характэрная для палацавай архітэктуры класіцызму. Палац - прыклад спалучэння класіцыстычных прыёмаў у планіроўцы і кампазіцыі з элементамі неаготыкі ў архітэктурнай аздобе.