Шыфр
111Г000741_11
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1901-1902 гг.
Апісанне
Парахавы склеп №2 быў пабудаваны толькі ў 1901-1902 гадах. На той час ён уваходзіў ў склад абарончых збудаванняў першай лініі крэпасці Брэст-Літоўск. На пачатку XX ст. было пабудавана 6 парахавых склепаў першай лініі.
Суцэльнабетонны прамежкавы “питательный” парахавы склеп №2 па праекце быў разлічаны на 5000 пудоў бяздымнага пораху. Уваходзіў у склад абарончага паса Кобрынскага аддзела Брэст-Літоўскай крэпасці. ПС-2 забяспечваў боепрыпасамі фарты № II i IX. Ёсць ускосныя звесткі, што парахавы склеп №2 узрывалі двойчы. Сцвярджаюць, што адзінкавыя абломкі пасля выбуху даляталі да Паўночных завулкаў. Але дакуменальных пацверджанняў гэтаму здарэнню на сёняшні дзень няма. Магчыма, частка ацалелых памяшканняў склепа выкарыстоўвалася і ў міжваенны час і пад час нямецкай акупацыі. З 1950-х гадоў частку памяшканняў гаркамгас выкарыстоўваў у якасці склада. З 1999 годзе амаль цалкам разбураны парахавы склеп перайшоў у прыватную ўласнасць прадпрымальніка Кіржука Я. I. - “Прыватнае транспартнае ўнітарнае прадпрыемства “ТРАНСЛЕПЁН”. Выкарыстоўваецца ў якасці офіса і вытворчага будынка.