зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

парахавы склеп № 3

Шыфр

111Г000741_12

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1901-1902 гг.

Апісанне

Парахавы склеп гэта ахоўнае ад знішчэння снарадамі памяшканне для захавання выбуховых рэчаў і боепрыпасаў.

Парахавы склеп № 3 уваходзіў у колькасць прамежкавых абарончых аб’ектаў Брэст-Літоўскай крэпасці другой паласы. Склеп пабудаваны ў пачатку XX ст. з бетону пад час мадэрнізацыі Брэсцкай крэпасці i стварэння вонкавай паласы абароны. Для дадатковай моцнасці ў бетон дадавалі бутавыя камяні. Па ўспамінам жыхароў пры будаўніцтве склепа працавалі арцелі працоўных з Расіі, Украіны, Польшчы і выкарыстоўвалісь электралябёдкі.

Парахавы склеп № 3 уваходзіў ў Валынскі аддзел абароны Брэст-Літоўскай крэпасці. Забяспечваў боепрыпасамі фарты літ. “М” і літ. “Е”, які знаходзіўся ў раёне в. Пугачова, але зараз не захаваўся.

У гады Першай сусветнай вайны ў жніўні 1915 г., пры адступленні з Брэст-Літоўска рускіх войскаў некаторые фарты i склепы былі падарваны, але парахавы склеп № 3 не пацярпеў.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны у парахавым склепе № 3 знаходзіўся склад гаруча-змазачных матэрыялаў. У гады акупацыі ў склепе былі размешчаны склады боепрыпасаў. З 1944 да 90-гадоў склеп быў дачынен да Узброенных сіл. Пасля вываду ў 90-х гадах вайсковай часцы, склеп перададзены на баланс КУП «ЖРЭУ г. Брэста». У 1998 г. рашэннем Брэсцкага гарвыканкама № 1016 ад 03.12.1998 г. уладальніку КУП “ЖРЭУ г. Брэста” дазволена прадаць фартыфікацыйнае збудаванне. У 2001 г. быў зроблен будаўнічы праект рэканструкцыі фартыфікацыйнага збудавання. У 2004 г. выканана перапланіроўка 6 памяшканняў.

У цяперашні час тэрыторыя адбудавана, парахавы склеп захаваўся на 100 %, памяшканні склепа выкарыстоўваюцца пад гаспадарчыя пабудовы, склады, магазіны рынка “Стары горад”. Парахавы склеп - помнік ваенна-інжынернага мастацтва Расіі палатка XX ст.