Шыфр
113Г000214_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. XIX ст.
Стыль
Пейзажнае паркабудаўніцтва з выкарыстаннем рэгулярнай планіроўкі
Першапачаткова плошча парка складала 16 га. Парк быў закладзены ў эпоху пейзажнага паркабудаўніцтва. Будаўніцтва вялося з выкарыстаннем рэгулярнай планіроўкі, але не без уплыву пейзажнага стылю. Па восі пабудаваны сядзібны дом, парадны i паркавы партэры, сажалка i канал. Вось замыкалася з аднаго боку касцёлам, з другога — альтанкай на востраве.
Па агульнай кампазіцыйнай будове парк падобны да рэгулярных паркаў другой паловы XVIII ст., якія закладваліся ў маёнтках заходняй часткі Беларусі. Аднак тут не было баскетаў - асноўнага структурнага элемента рэгулярных паркаў, не выкарыстоўвалася дэкаратыўная фармоўка дрэў, насаджэнні прадстаўлены мясцовымі відамі. Парк захаваўся часткова (3,5 га).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён