Шыфр
213Г000965
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1758 г.
Стыль
Барока
Руіны касцёла Дзевы Марыі з'яўляюцца часткай архітэктурнага комплексу былога кляштара бернардзінцаў у Полацку 1758 г. На сённяшні дзень у склад комплексу ўваходзяць таксама жылы келейны корпус, былая пякарня і гаспадарчая пабудова.
Будынак касцёла Дзевы Марыі (помнік архітэктуры барока) уяўляў сабой аднанефны храм. Галоўны фасад будынка фланкіравалі дзве 4-ярусныя вежы, паміж якімі ўзвышаўся фігурны франтон (фігурны шчыт), аналагічныя шчыты ўпрыгожвалі таксама і фасады трансепта храма. У пластыцы фасадаў быў выкарыстаны класічны ордэр. Унутраны неф храма перакрывала цыліндрычнае скляпенне, над уваходам на двух слупах-пілонах выступалі хоры, на іх і вышэй на званіцу вялі вітыя лесвіцы. Інтэр'еры храма былі багата ўпрыгожаны паліхромнай скульптурай, на хорах размяшчаўся арган на 12 галасоў.
Будынак былога касцёла быў пашкоджаны ў 1930-я гг. - большая частка будынка была разбурана, акрамя алтарнай часткі, і ператворана ў жылы дом.
На сённяшні дзень ад будынку касцёла захаваліся моцна пашкоджаныя фрагменты сцен алтарнай часткі - апсіды храма. Вонкавая і ўнутраная паверхня захаваўшыхся фрагментаў сцен атынкаваная вапнава-пясчанай рошчынай, у якой сустракаюцца гравійныя дамешкі. Па выніках візуальнага агляду ацалелых сцен апсіды храма выяўлена паступовае разбурэнне тынкоўкі і каменнай кладкі ў выніку размарожвання.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён