зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Сядзіба Умястоўскіх: будынак спіртзавода, спіртасховішча

Шыфр

413Г000296_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, аг. Жамыслаўль, вул. Завадская

Датаванне

1885 г.

Стыль

Неакласіцызм

Апісанне

У 1885 годзе пры маёнтку Умястоўскіх была пабудавана мураваная вінакурня (спіртзавод) на месцы старой драўлянай. Прыблізна ў той жа год пабудавана і спіртасховішча. Па некоторых дадзеных для будынкаў маёнтка, у тым ліку і вінакурні з спіртасховішчам, выкарыстана цэгла, зробленая на цагельні ля в. Дабраўляны, якая таксама належала Умястоўскім. Цагельня была абсталявана новымі спецыяльнымі машынамі, прывезенымі Уладзіславам Умястоўскім з Паўднёвай Францыі.

У 1995 г. былі перададзены ва ўласнасць закрытага акцыянернага таварыства “Чабор” і некаторы час выкарыстоўваліся па прызначэнню.

На сённяшні дзень спіртзавод і спіртасховішча не працуюць.