Шыфр
413Г000296_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, аг. Жамыслаўль, вул. Садовая, 1а
Датаванне
1863 г. - 1877 г.
Стыль
Неакласіцызм
Апісанне
Казімір Кіяневіч, будучы маршалкам шляхты Ашмянскага павета, прыступіў да стварэння ў Жамыслаўлі рэпрэзентатыўнай палацава-паркавай рэзідэнцыі, адпаведнай знатнасці рода. Палац будаваўся ў 1863-1877 гг. Палац двухпавярховы прамавугольны ў плане, завершаны масіўным кубічным бельведэрам з руставаным парапетам і арачнымі аконнымі праёмамі. Планіроўка мяшаная, анфіладна-калідорная, з квадратнай залай у цэнтры. Да 2012 г. зберагліся тры кафляныя печы, якія былі знішчаны пажарам тагож году. Зараз у аварыйным стане. Вядуцца работы па аднаўленню помніка. У 2022 годзе ўсталяваны часовы дах.