зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Сядзібны дом

Шыфр

113Г000038_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

XIX - пач. XX ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Звесткі пра сядзібу Капылы даволі сціслыя. Маёнтак Капылы згадваецца ў пісьмовых крыніцах з 1-й паловы XVI ст., як уласнасць роду Гарнастаяў.  Па меркаванні даследчыкаў, сядзіба была закладзена ў XVIIІ ст. Затым уласнікі перапланавалі і пашырылі яе. Сядзіба спалучае элементы рэгулярнай планіроўкі з больш познім пейзажным афармленнем. На жаль, у пісьмовых крыніцах дакладныя звесткі аб будаўніцтве сядзібнага дома адсутнічаюць, натурныя даследаванні будынка не праводзіліся.  Пад час рамонту ў другой палове 1980-х гг. канструкцыя даху зменена. 

З гаспадарчых пабудоў сядзібы захаваўся двухпавярховы будынак свірана, узведзены з чырвонай цэглы. Будынак вылучаецца арыгінальнай архітэктурай. У афармленні фасадаў выкарыстаны пілястры, лапаткі, аконныя абрамленні, аркатурныя паясы, сухарыкі іншая элементы рэльефнай муроўкі. Выкарыстоўваецца пад склад зерня, але патрабуе ўмацавання паўднёва-заходняга кута.

Да нядаўняга часу існаваў яшчэ будынак кароўніка са стайняй. У сучасны момант комплекс сядзібы складаецца з сядзібнага дома, свірана і фрагментаў парку.