Шыфр
712Г000197_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1958 г.
Апісанне
Сталовая № 2 БНТУ (вул. Якуба Коласа, 18).
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя, на ўзроўні першага паверха апрацаваны рустам. Галоўны і дваровы фасады вылучаны шырокімі рызалітамі. Рызаліт на галоўным фасадзе раскрапаваны канеліраванымі пілястрамі. Фасады прарэзаны рознавялікімі па шырыні прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. Па гарызанталі падзелены цягай, завершаны прафіляваным карнізам.