Шыфр
113Г000214_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1805 г.
Стыль
Позні класіцызм
Апісанне
Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы знаходзіцца на заходнім краі в. Пярковічы, у сядзібна-паркавым комплексе Віславухаў. Храм быў пабудаваны ў 1805 г. як уніяцкі за кошт сродкаў гаспадара сядзібы Зянона Віславуха на месцы царквы, якая згарэла падчас вайны са шведамі. Да царквы з маёнтка Віславухаў быў пракладзены падземны ход, які пасля быў засыпаны.
Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. Храм вырашаны ў буйных манументальных формах. У інтэр'еры сцены малітоўнай залы раскрапаваны шырокімі спаранымі пілястрамі. У агульнай просторы залы бакавыя прамавугольныя рызніцы вылучаюць квадратную апсіду, вылучаную 3-ярусным іканастасам.
У 1960-я гг. царква была зачынена. Маёмасць і каштоўнасці перададзены ў Валавельскую царкву. Будынак храма некаторы час выкарыстоўваўся пад склад насення.
У лістападзе 1990 г. царква зноў была адчынена для набажэнстваў. Храм дзейнічае і зараз.