зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак: магілы А.І. Астроўскага, Ф.В. Чорнага, магіла падпольшчыка М.Ф. Дарашэвіча і яго родных

Шыфр

113Д000023_7

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1941 г.

Апісанне

Чорны Фёдар Васільевіч загінуў у чэрвені 1941 года пры абароне г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1944 годзе на магіле быў устаноўлены сціплы помнік, заменены ў 1984 годзе на абеліск з гранітнай крошкі з выявай зоркі і надпісам: “Чорны Фёдар Васільевіч, радавы, 1920-1941, загінуў пры абароне г. Баранавічы”. Дарашэвіч Мікалай Фёдаравіч, падпольшчык, загінуў пры выкананні баявога задання. Пахаваны на могілках. Пасля вайны тут жа былі пахаваны бацька Фёдар Аляксандравіч, маці Ніна Сцяпанаўна і брат Аляксандр Аляксандравіч, удзельнікі антыгітлераўскага супраціўлення ў гады вайны. На магіле быў устаноўлены помнік з гранітнай крошкі, які быў заменены на новы з чорнага мармуру ў 1999 годзе. На стэле надпіс: "Удзельнікі Баранавіцкага антыгітлераўскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дарашэвіч Мікалай Фёдаравіч , загінуў 3 чэрвеня 1943 года. Вечная памяць героям". Астроўскі Абрам Ісакавіч у ліпені 1944 года ўдзельнічаў у баях за вызваленне Баранавіцкай зямлі. Загінуў у баю пад г. Баранавічы. У 1944 годзе на магіле быў устаноўлены часовы помнік, заменены на новы ў 1964 годзе роднымі загінуўшага. Помнік перабудаваны ў 2001 годзе. На стэле з гранітнай крошкі шэрага колеру надпіс: "Ст. лейтэнант Астроўскі Абрам Ісакавіч (1904-17.7.1944 г.). Вечная слава герою".