Шыфр
113Д000023_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1946 г.
Апісанне
На ваенным участку грамадзянскіх могілак на вул. Дзекабрыстаў знаходзяцца магілы Герояў Савецкага Саюза Лісіна І.П., Матроніна В.І. і Наканечнікава А.Г.
Магіла Лісіна І.П., Героя Савецкага Саюза
У 1960 г. была ўстаноўлена надгробная пліта з гранітнай крошкі, замененая ў 1985 годзе на новую мармуровую шэрага колеру з надпісам “У баі за сацыялістычную Радзіму, вернай воінскай прысязе, праявіўшы мужнасць і гераізм, загінуў Герой Савецкага Саюза, малодшы лейтэнант Лісін Іван Паўлавіч 7 ліпеня 1944 г. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы”.
Магіла Матроніна В.І., Героя Савецкага Саюза
У 1960 годзе была ўстаноўлена з гранітнай крошкі надгробная пліта, замененая ў 1985 годзе на новую мармуровую, шэрага колеру з надпісам: “У баі за сацыялістычную Радзіму, верны воінскан прысязе, праявіушы гераізм і мужнасць, загінуў Герой Савецкага Саюза палкоўнік Матронін Васіль Іванавіч. Вечная слава героям, паўшым у барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы”.
Магіла Наканечнікава А.Г., Героя Савецкага Саюза
У 1960 г. была ўстаноўлена з гранітнай крошкі надгробная пліта, замененая ў 1985 годзе на новую мармуровую шэрага колеру з надпісам “Герой Савецкага Саюза гв. падпалкоўнік Наканечнікаў Аляксандр Георгіевіч, памёр 10 лістапада 1946 г. Вечная слава герою” і выявай Залатой Зоркі.