Шыфр
113Д000023_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Апісанне
Участак праваслаўных (цяпер уваходзіць у склад грамадзянскіх) могілак, на якіх размешчаны воінскія пахаванні, быў выдзелены не раней за 1888 г. і меў у плане форму прамавугольнай трапецыі, якая прымыкала зрэзанай часткай да дарогі Брэст-Літоўск (вул. Загарадная). На тэрыторыю могілак па вул. Загараднай у пачатку 1960-х гадоў (1963-1964 гг.) былі перанесены з праваслаўных могілак, якія знаходзіліся на рагу вуліц Савецкая-Камсамольская, асобныя пахаванні воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1963 годзе адбыўся перанос парэшткаў савецкіх салдат з раёна вуліцы Войкава, дзе знаходзілася невялікае пахавананне савецкіх салдат і афіцэраў, якія загінулі ў баях за г. Баранавічы ў дні абароны, а затым вызвалення, на могілкі па вул. Загараднай.