Шыфр
712Г000197_13
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1948 г.
Апісанне
Вучэбна-вытворчы корпус № 2 БНТУ
Трохпавярховы Ш-падобны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Пластыка фасадаў стрыманая. Фасады па гарызанталі падзелены цягай паміж 2-м і 3-м паверхамі, прарэзаны спаранымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. На другім паверсе вокны падкрэслены карнізнымі паяскамі. На ўзроўні ніжніх двух паверхаў фасадныя сцены раскрапаваны плоскімі лапаткамі. Кампазіцыя галоўнага фасада асіметрычная. З правага боку фасада размешчаны галоўны ўваход. Уваходная частка вылучана прысценным чатырохкалонным порцікам. Завершаны фасады карнізам.