Шыфр
712Г000197_8
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1936 г.
ВУЧЭБНЫ КОРПУС № 4 (пр. Незалежнасці, 59)
Размешчаны з водступам ад чырвонай лініі забудовы пр. Незалежнасці і вул. Дарашэвіча. Чатырохпавярховы складаны ў плане будынак: галоўны і дваровы фасады вылучаны бакавымі рызалітамі. Накрыты вальмавым дахам. Пад дахам па перыметры будынка праходзіць карніз. Фасады патынкаваныя, пластыка стрыманая. Галоўныя фасады падзелены цягамі паміж 1-2-м і 3-4 паверхамі, раскрапаваны плоскімі лапаткамі. На дваровым фасадзе лапаткамі аформлена сярэдняя частка фасада. Прамавугольныя аконныя праёмы без дэкору.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён