Шыфр
113Г000403_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1932 г.
Дом № 10 быў пабудаваны ў 1932 г., можа служыць узорам адміністрацыйнага будынка першай паловы ХХ ст.
Аднапавярховы чатырохвугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Вуглы будынка вылучаны плоскімі лапаткамі. Да дваровага і бакавога паўднёвага фасадаў прыбудаваны пазнейшыя тамбуры. У выніку рамонтаў першапачатковы выгляд фасадаў зменены, на вулічных фасадах замураваны асобныя аконныя праёмы. Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе.
Першапачатковае прызначэнне дома № 10 - будынак жандармерыі. У часы акупацыі тут знаходзіўся паліцэйскі ўчастак. У пасляваены час тут размясціліся пашпартны стол і ЗАГС, у пачатку 1960-х гг. будынак рэканструяваны і прыстасаваны пад жылыя кватэры. Для былога адміністрацыйнага будынка ён мае вельмі спрошчанае архітэктурнае рашэнне, не вылучана ўваходная частка. Верагодна, пад час рэканструкцыі фасады былі змененыя, аб’ём будынка захаваны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён