Шыфр
113Г000719_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, г. Кобрын, вул. Леніна, 32
Датаванне
1902 г.
Стыль
Эклектыка з элементамі класіцызму
Апісанне
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады атынкаваныя і абліцаваныя да сярэдзіны шчэбенем. Аконныя праёмы на галоўным фасадзе маюць плоскія ліштвы з прамымі сандрыкамі (частка замуравана). На бакавых фасадах сандрыкі захаваліся часткова. Завершаны фасады карнізам, на галоўным -- з паяском сухарыкаў. На галоўным фасадзе прыбудаваны драўляны тамбур.