зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000719_10

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1893 г.

Апісанне

Аднапавярховы цагляны жылы дом № 77 па вул. Леніна адзін з найбольш старых будынкаў, які захаваўся да нашага часу. У архіўнай справе на дадзены будынак паказаны год яго пабудовы - 1893 г. Інфармацыя аб першых уладальніках не захавалася. У 1939 г. дом быў нацыяналізаваны. Жыхары горада ўспамінаюць, што падчас акупацыі будынак № 77, а таксама ў суседнія з ім будынкі № 73 і № 79, займалі венгерскія салдаты. 

Пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г. у гэтых жа будынках (№ 73, № 77, № 79) размясцілася савецкая воінская часць. 

У 1957 г. воінская часць перабралася ў ваенны гарадок, а будынак быў перададзены для выкарыстання пад жыллё.

Вывучэнне старых фотаздымкаў дадзенага будынка пасляваеннага часу, пацвярджае наяўнасць у мінулым двух уваходаў у дом з боку галоўнага (усходняга) фасада. Цяпер адзін з гэтых уваходаў закладзены цэглай, на месцы другога - прамавугольны аконны праём. Фота таксама паказвае, што да сярэдзіны 60-х гг. XX ст. дом быў неатынкаваны і ўяўляў сабой наглядны ўзор так званай "цаглянай архітэктуры", вельмі распаўсюджанай у горадабудаўніцтве ў канцы XIX ст. Будынак ацяпляўся чатырма галандскімі печамі, адна з якіх была размешчана ў мансардзе.

За доўгія гады існавання будынак у архітэктурным сэнсе не зведаў істотных вонкавых змен, за выключэннем аздаблення сцен, замены дахавага пакрыцця, некаторых аконных і дзвярных запаўненняў.